Гражданско-патриотическое воспитание

Указом Главы государства 2024 год объявлен Годом качества

Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об объявлении 2024 года Годом качества".

Данное решение принято в целях дальнейшего повышения качества жизни белорусского народа, обеспечения конкурентоспособности национальной экономики на мировой арене, стимулирования инициативы, формирования в обществе ответственности за результаты своего труда и чувства сопричастности к будущему страны.

В рамках Года качества будет сделан акцент на повышении конкурентоспособности Беларуси через бережное и продуманное отношение к ресурсам, реализацию высокотехнологичных и энергоемких проектов, приоритет качественных показателей над количественными. Усилия будут сосредоточены на обеспечении качественных показателей путем стимулирования инициативы, внедрения рационализаторских идей, укрепления в обществе социального оптимизма, стремления созидать на общее благо. Приоритетное внимание планируется уделить формированию у граждан личной ответственности за достижение высокого качества жизни (достаточный уровень дохода, своевременная диспансеризация, здоровое питание, хорошее образование, культурный досуг). 

свернуть

Віртуальныя экскурсіі "Мая Беларусь"

Віртуальныя туры па Беларусі - гэта спосаб падарожнічаць па краіне і адкрываць для сябе яе найпрыгажэйшыя гарады, замкі, храмы, музеі, не выходзячы з дому. Вертуальная экскурсія дазволіць прагуляцца па самых прыгожых мясцінах Беларусі, разгледзець найменшыя дэталі і адчуць асабістую прысутнасць у гістарычным месцы.

Віртуальны тур па Беларусі - гэта лепшая онлайн экскурсія па славутасцях краіны!

Вашай увазе туры па нашай краіне:

«Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны»

«Мемориальный комплекс «Брестская крепость-герой»

«Государственный мемориальный комплекс Хатынь»

МЕМОРИАЛЬНЫЙ КОМПЛЕКС «КУРГАН СЛАВЫ»

Замковый комплекс «мир»

Национальный историко-культурный музей-заповедник «Несвиж»

Национальная библиотека Республики Беларусь

свернуть

Интерактивные упражнения "ПОЗНАЙ БЕЛАРУСЬ"

С целью формирования у детей дошкольного возраста представлений о Беларуси,  историко - культурных достопримечательностях Беларуси, родном крае и духовных ценностях предков,  сохранения и популяризации историко-культурного наследия, гражданско-патриотического воспитания, предлагаем вашему вниманию три комплекса интерактивных упражнений, состоящих из 23 заданий, разработанных в электронном приложении LearningApps.org.

 

свернуть

Государственный гимн Республики Беларусь

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2004 г. № 301-З "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь выконваецца:

  • пры уступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду - пасля прынясення ім Прысягі;
  • пры адкрыцці і закрыцці сесій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
  • падчас афіцыйнай цырымоніі ўзняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і іншых афіцыйных дзяржаўных цырымоній;
  • падчас правядзення цырымонiй сустрэч кіраўнікоў замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў замежных дзяржаў, якiя наведваюць Рэспублiку Беларусь з афіцыйнымі візітамі;
  • пры афіцыйных цырымоніях ускладання вянкоў кiраўнiкамi замежных дзяржаў, парламентаў і ўрадаў;
  • пры правядзенні воінскіх рытуалаў - у адпаведнасці з агульнавайсковымi статутамi Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
  • пры афіцыйных цырымоніях падчас спартыўных спаборніцтваў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі - у адпаведнасці з правіламі арганізацыі гэтых спаборніцтваў.

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь можа выконвацца:

  • пры адкрыцці помнікаў, памятных знакаў i iншых збудаванняў, прысвечаных знамянальным падзеям у жыццi Рэспублiкi Беларусь, у гонар знакамiтых дзяржаўных, палітычных, грамадскіх і ваенных дзеячаў, народных герояў, дзеячаў навукі, мастацтва і культуры;
  • пры адкрыцці і закрыцці ўрачыстых сходаў, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь;
  • у час урачыстых сходаў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі;
  • грамадзянамi падчас народных, працоўных, сямейных святаў і іншых урачыстых мерапрыемстваў пры забеспячэннi неабходнай павагi да Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

 

ДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага


Мы, беларусы - мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям'і. 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь! 

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог! 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь! 

Дружба народаў - сіла народаў -
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны - радасці сцяг! 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

свернуть

Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь 

   Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга.

   Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сьцягу. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні - 1: 2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер.

   Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь падымаецца або ўстанаўлiваецца:

  • на будынку рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь - пастаянна;
  • на будынках Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - пастаянна;
  • на будынку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь - пастаянна;
  • на будынках органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь - пастаянна;
  • на будынках судоў Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў - пастаянна, а над будынкамі, у якіх праводзяцца пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, - на час правядзення пасяджэнняў;
  • на будынках, тэрыторыях і сродках перамяшчэння дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, на будынках гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, на марскіх судах і іншых сродках перамяшчэння, на якіх у якасці афіцыйных асоб знаходзяцца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь або іншыя асобы, якія прадстаўляюць Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь або Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, - у парадку, якi вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • у памяшканнях для галасавання - у дні выбараў і рэферэндумаў;
  • у вайсковых частках Рэспублікі Беларусь згодна з вайсковым статутам;
  • на памежных заставах і прапускных пунктах (мытнях) Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь;
  • на марскіх судах, судах рачнога флоту, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь;
  • на спартыўных арэнах - у час правядзення чэмпіянатаў і першынстваў Рэспублікі Беларусь, міжнародных спартыўных спаборніцтваў з удзелам нацыянальных зборных і ў час узнагароджання беларускіх спартсменаў - пераможцаў міжнародных спаборніцтваў;
  • на іншых аб'ектах па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па рашэнні Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
  • Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь можа быць узняты таксама на цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах, якія праводзяцца дзяржаўнымі і грамадскімі органамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і ўстановамі, падчас народных, працоўных, сямейных святаў і ў іншыя памятныя дні.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

   Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

   Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi зялёны контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкi напiсаны золатам словы «Рэспубліка Беларусь».

Выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь змяшчаецца:

  • на будынку рэзiдэнцыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, на будынках палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь, на будынках мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, на будынках дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў, гандлёвых устаноў Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой; ў памяшканнях шэрагу іншых дзяржаўных устаноў;
  • на пячатках і бланках дакументаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента, Урада, міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў Рэспублікі Беларусь і г.д .;
  • на каштоўных паперах, аблігацыях, паштовых марках і латарэйных білетах Рэспублікі Беларусь;
  • на пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама на дыпламатычных і іншых замежных пашпартах, якія выдаюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь;
  • на памежных слупах, якiя ўстанаўлiваюцца на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, а таксама ў пунктах пропуску праз яе.
свернуть
Меню раздела